Купанне прыпынена
У апошні час усё часцей каля месцаў адпачынку можна ўбачыць знак забароны на купанне. Водныя працэдуры ў такіх месцах могуць мець непрыемныя наступствы. РайЦГіЭ надае вялікую ўвагу санітарнаму стану вады. Па выніках санітарна-мікрабіялагічных даследванняў проб вады з водных аб’ектаў, якія выкарыстоўваюцца для адпачынку насельніцтва, устаноўлена перавышэнне нарматыўных паказчыкаў бяспекі.
З мэтай папярэджання ўзнікнення і распаўсюджання інфекцыйных захворванняў прадпісаннямі галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна прыпынена купанне дзяцей і дарослых у зонах адпачынку на рацэ Ведзьма з 13 ліпеня, на рацэ Шчара ў вёсцы Дарава з 20 ліпеня, на вадаёме аздараўленчага лагера «Чайка» з 10 ліпеня.
Будзьце ўважлівымі, беражыце ўласнае здароўе і здароўе вашых дзяцей!
Данута БАГДАНОВІЧ,
памочнік урача-
гігіеніста райЦГіЭ