Факт-экспрэс-навіны

• З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за поспехі ў воінскай службе, высокія вынікі ў баявой падрыхтоўцы, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Вадзім ЦАТУРАЎ, старшы інжынер вузла аўтаматызаваных сістэм кіравання 1073 каманднага пункта, а Пісьмо падзякі райвыканкама ўручана Уладзіміру Клімовічу, камандзіру ўзвода кіравання роты кіравання 1073 каманднага пункта.
• ЗДАРОВЫ СЕМІНАР. 26 лютага ў кінатэатры “Кастрычнік” адбудзецца семінар, прысвечаны здароваму ладу жыцця. Госцем семінара будзе галоўны мамолаг Міністэрства аховы здароўя, доктар медыцынскіх навук, прафесар Леанід Путырскі, які засяродзіць увагу на актуальнейшым пытанні медыцыны – прафілактыцы анкалагічных захворванняў малочнай залозы. Прафесар Путырскі адкажа на пытанні ўдзельнікаў семінара.
У праграме таксама дэманстрацыя навукова-папулярнага фільма “Надзея” і канцэрт дыпламанта конкурсу “Еўрафэст-2006”, пераможцы конкурсу “Песня года-2006”, спявачкі тэатра оперы і балета Ціаны.
• СПРАВАЗДАЧА ЗАЛІЧАНА. Адбылася справаздачна-выбарная прафсаюзная канферэнцыя работнікаў культуры. Справаздачу рабіў старшыня райкама прафсаюза Мікалай Куліцкі. І ў дакладзе, і ў выступленнях удзельнікаў канферэнцыі падкрэслівалася актыўнасць грамадскай арганізацыі, яе шматпланавая работа па захаванні законных правоў членаў прафсаюза, арганізацыі адпачынку і аздараўлення дарослых і дзяцей, уплыву на многія іншыя жыццёвыя пытанні.
За кандыдатуру Мікалая Куліцкага на пасаду старшыні райкама прафсаюза і на гэты раз аднадушна прагаласавалі ўдзельнікі канферэнцыі, у рабоце якой прыняла ўдзел старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры Галіна Крынец.
• У Свяціцкай СШ прай-шло фізкультурна-аздараўленчае свята “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”, паведаміла вучаніца гэтай школы Ірына Лапіч. У ім удзельнічалі вучні з 2 па 9 класы, іх бацькі і настаўнікі. Бег, пераадольванне перашкод, камбінаваныя эстафеты, рухомыя гульні — кожны конкурс праходзіў пры гучнай пад-трымцы балельшчыкаў. У выніку, на радасць усім, перамагла дружба.
А ў нядзелю ўсіх аматараў здаровага ладу жыцця паклікала лыжня. Да абеду не сціхалі звонкія галасы на стадыёне. Мароз і снег не сталі перашкодай для тых, хто сябруе са спортам. Спартыўны адпачынак для рабят арганізавалі класныя кіраўнікі і настаўнікі фізкультуры Васілій Малевіч і Дзмітрый Курыловіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *