Факт-экспрэс-навіны

· ВЫБАРЫ-2012. У адпаведнасці з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання ўчора пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Яна пройдзе з 14 па 23 жніўня ўключна.

· НАЗНАЧЭННЕ. На пасаду начальніка разлікова-касавага цэнтра   № 3 у г.Ляхавічы аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» у г.Баранавічы назначана Ірына Паўлаўна ЖЫХОВІЧ. Раней яна працавала начальнікам аддзела кліенцкага менеджменту аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» у г. Іванава.

· КАНТРОЛЬ. Яшчэ ў красавіку ў рэдакцыю патэлефанаваў жыхар райцэнтра Георгій Зубальскі, які цікавіўся, калі будзе адноўлена плітачнае пакрыццё на бульвары каля дома № 9 па вуліцы Гагарына, пашкоджанае камунальнікамі падчас мінулагодняга рамонту цеплатрасы. Тады дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Аляксандр Мядзвецкі паабяцаў, што работа будзе выканана ў ліпені 2012 года.

Днямі кіраўніцтва камунальнай службы пацвердзіла: плітачнае пакрыццё ў скверы на вуліцы Гагарына адноўлена ў запланаваныя тэрміны.

· ГАТОЎНАСЦЬ № 1. У раёне заканчваецца праверка гатоўнасці школ да новага навучальнага года. Як расказаў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Леанід Калбаса, прыёмка навучальных устаноў праходзіць з 9 да 15 жніўня.

Больш падрабязна — у адным з бліжэйшых нумароў «ЛВ».

· СЯМ’Я БЕЗ НАСІЛЛЯ. У райаддзеле ўнутраных спраў пастаянна працуе «прамая лінія» па папярэджанні насілля ў сям’і, абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Па тэлефонах 102, 2-12-02, 2-48-37 ці мабільным 827-44-66 любы грамадзянін можа паведаміць інфармацыю пра неўладкаваныя сем’і, асоб, якія злоўжываюць спіртным і вядуць антыграмадскі лад жыцця.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *