Вучоба ўчастковых камісій

14 жніўня ў райвыканкаме прайшоў семінар-вучоба кіруючага складу ўчастковых выбарчых камісій па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. У яго рабоце прынялі ўдзел старшыні сельвыканкамаў, старшыні, іх намеснікі і сакратары ўчастковых выбарчых камісій, прадстаўнікі РАУС, РАНС і г.д. Адкрыў семінар-вучобу старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук.
На парадку дня абмяркоўваліся пытанні інфармацыйнага забеспячэння выбарчай кампаніі, арганізацыі работы ўчастковых камісій, а таксама забеспячэння супрацьпажарнай бяспекі на выбарчых участках. Перад удзельнікамі семінара выступілі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч, старшыня акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Калбаса і іншыя адказныя асобы.
Таццяна ЧАЙКОЎСКАЯ,
начальнік аддзела
арганізацыйна-кадравай работы
райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *