Конкурс творчых работ «Мой горад — Ляхавічы»
Праз 2 тыдні чарговы дзень нараджэння — 520-годдзе — адзначаць нашы Ляхавічы.
Да свята горада прымеркавана шмат цікавых мерапрыемстваў, сустрэч і праектаў. Адзін з іх — конкурс творчых работ «Мой горад — Ляхавічы», аб’яўлены «Ляхавіцкім веснікам», аддзелам адукацыі, раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь» пры ўдзеле аддзела па справах моладзі райвыканкама і райкама БРСМ.
Запрашаем школьнікаў, гімназістаў, навучэнцаў ЛДАКа паспрабаваць свае сілы, выказаць думкі і меркаванні ў наступных конкурсных намінацыях:
· гісторыка-культурны ракурс;
· дзень сённяшні: працуем, адпачываем, марым, імкнемся;
· землякі-ляхавічане.
Работы можна дасылаць на электронны адрас раёнкі Ljahav_ves@cmi.by, прыносіць непасрэдна ў рэдакцыю ці аддзел адукацыі да 10 верасня 2012 года ўключна.
Аўтары лепшых работ будуць адзначаны дыпломамі арганізатараў конкурсу.
а ці можа ўдзельнічаць не навучэнец, а чалавек, які працуе? (ну як выключэнне
)
Безумоўна, Таццяна, запрашаем !