З узнагародай!
Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт узнагародзіў Ганаровай граматай
за шматгадовую, добрасумленную працу ў органах унутраных спраў і ў сувязі з 70-годдзем аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама
маёра запасу, былога інспектара па адміністрацыйнай практыцы групы ДАІ Івана ДУБІНУ;
Падзячныя пісьмы раённага выканаўчага камітэта за ўзорную працу, высокае прафесійнае майстэрства, творчы пошук у сферы культуры адрасаваны
дырэктару Тухавіцкай дзіцячай музычнай школы Аляксандру ВАСЕЧКІНУ; загадчыцы аддзела маркетынгу Ляхавіцкай ЦБС Тамары ПІЛІНОГА;
за добрасумленную працу ў органах унутраных спраў, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці і ў сувязі з 70-годдзем аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама:
маёру міліцыі, старшаму дазнавальніку групы дазнання папярэдняга расследавання Дзянісу КАРАЛЁВУ; маёру міліцыі, старшаму інспектару па ўлікова-рэгістрацыйнай рабоце групы інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння Андрэю ШЭНЦУ; старшаму прапаршчыку міліцыі, памочніку дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі Івану ПЛАКСЕ;
за добрасумленную працу ў органах унутраных спраў і ў сувязі з 70-годдзем аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама:
капітану запасу, былому старшаму інспектару прафілактыкі аддзялення грамадскай бяспекі і прафілактыкі Сцяпану ЦІТКО; старшаму лейтэнанту запасу, былому ўчастковаму інспектару аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Івану САКУНУ.