Вясну гукалі, Масленіцу ўспаміналі

Зазывалы-скамарохі прыпеўкамі, з гумарам, музыкай і смехам запрашалі ляхавічан на народнае гулянне “Гуканне вясны”.
Удзельнікі мастацкай самадзейнасці з гарадскіх і сельскіх устаноў культуры радавалі сваёй творчасцю гасцей. Гульні, забавы, конкурсы прыйшліся даспадобы. Сілу і спрытнасць дэманстравалі самыя смелыя і хуткія ўдзельнікі спаборніцтваў, якія ладзіліся сярод дарослых і дзяцей. У перацягванні каната лепшымі былі асілкі з Галаўнінцаў, якія перамаглі ляхавіцкіх мужчын. Былі жадаючыя паспытаць ўдачу і зняць па традыцыі прыз з высокага слупа. Аднак, слупа не было, гавораць, што яшчэ летам ён упаў…
Як заўсёды, папулярнасцю карысталася бяспройгрышная латарэя. Спадабалася і выступленне супрацоўнікаў Ляхавіцкага аддзялення дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў і іх чацвераногага сябра – сабакі. А яшчэ былі катанні на кані і смачныя пачастункі, у тым ліку – бліны. Праўда, гэта традыцыйны атрыбут Масленіцы, якая сёлета, акрамя Ляхавіч, святкавалася два тыдні таму…
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *