60 грамадзян атрымалі ўзнагароды з рук Прэзідэнта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня ўручыў 60 грамадзянам краіны дзяржаўныя ўзнагароды за шматгадовую працу, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, заслугі ў развіцці нафтахімічнай прамысловасці, навукі, культуры, транспарту, спорту, аховы здароўя, фармацэўтычнай галіны, адукацыі, узорнае выкананне воінскага абавязку.

«Хачу выказаць вам самыя цёплыя словы падзякі за тое, што вы свой талент, энергію і інтэлект накіроўваеце на прымнажэнне эканамічнага, духоўнага і абароннага патэнцыялу краіны, на павышэнне жыццёвага ўзроўню нашых грамадзян, —  адзначыў Кіраўнік дзяржавы. — Прыклад людзей, якія ўмеюць думаць і дзейнічаць сучасна, творча і дабівацца канкрэтнага рэзультата, для дзяржавы заўсёды важны. Але асабліва ён патрэбны цяпер. Бо за 2010 год Беларусь павінна не толькі поўнасцю пераадолець наступствы фінансава-эканамічнага крызісу, але і выйсці на яшчэ больш высокія рубяжы ў сваім развіцці. І дасягнуць гэтых рубяжоў трэба безумоўна. Толькі тады мы ажыццявім намечанае на пяцігодку, выканаем абавязацельствы, узятыя на трэцім Усебеларускім сходзе».

Прэзідэнт падкрэсліў, што для гэтага трэба задзейнічаць усе існуючыя рэсурсы і рэзервы. «Як гэта зрабіць, вы паказваеце сваім прыкладам, сваімі дасягненнямі, і наглядна пераконваеце, што нам пад сілу вырашэнне самых складаных задач», — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да ўзнагароджаных.

«Вашы дасягненні сведчаць аб тым, што нацыя ёсць, што краіна жывая», — падкрэсліў Прэзідэнт у заключным слове.

БЕЛТА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *