На Ляхавіччыне праводзяцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня маці
З 8 па 14 кастрычніка на Ляхавіччыне праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня маці.
11 кастрычніка ў 15 гадзін у Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы пройдзе пасяджэнне «круглага стала» «Вобраз маці ў россыпу кветак».
12 кастрычніка гарадскі Дом культуры запрашае на святочную праграму, прысвечаную нашым любімым матулям.
Калі ласка, пабывайце на фотавыставе «Мінулае і сучаснасць», а таксама палюбуйцеся экспазіцыяй карцін юных мастакоў. У гэты ж дзень у ГДК будзе дэманстравацца відэафільм «Мама — вобраз сэрцу дарагі». Аматары кулінарыі з інтарэсам прымуць удзел у майстар-класе па ўпрыгожванні кандытарскіх вырабаў. А яшчэ ўсіх, хто ў гэты дзень завітае ў ГДК, чакае запамінальная канцэртная праграма «Святая мацярынская любоў», якая пачнецца ў 15 гадзін.