Александр Иванович Витко 35 лет успешно возглавляет СПК «Ляховичский»

35 гадоў на пасадзе старшыні СВК «Ляхавіцкі»! Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вітко ў мінулы панядзелак з уласцівай яму сціпласцю прымаў віншаванні з гэтым прыгожым юбілеем. Яму апладзіравала вялікая зала Дома Саветаў, дзе сардэчна і шчыра ўшаноўвалі юбіляра. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч, старшыня абласнога аграпрамысловага саюза Мікалай Казак, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі краіны Уладзімір Кузіч, калегі і партнёры па рабоце і, канешне, калектыў, якім кіруе Аляксандр Іванавіч, гаварылі ў адрас юбіляра заслужаныя словы ўдзячнасці за яго прыгожыя і маштабныя справы, за чалавечнасць, любоў да зямлі і людзей. Кветкі і цудоўная музыка дапоўнілі ад душы падрыхтаваную юбілейную ўрачыстасць, якая, мяркуючы па ўсім, для Аляксандра Вітко стала прыемным сюрпрызам.

Віншуем, шаноўны Аляксандр Іванавіч!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *