14 кастрычніка ляхавічанкі святкуюць Дзень маці

Тры дачкі — бязмернае багацце, якім валодае Алена Кандыба. А яшчэ яна — ”другая мама” для сваіх вучняў з Жарабковіцкай СШ.

Дарагія маці! Мілыя жанчыны!

Сардэчна віншуем вас са светлым, цудоўным святам — Днём маці!
Мы аддаём даніну глыбокай павагі жанчыне, якая паспытала радасць мацярынства, яе шчыраму душэўнаму цяплу, вялікай любві і мудрасці.
Маці — самае святое, што ёсць у кожнага чалавека. Мама — гэта тое слова, якое больш за ўсё паўтарае кожны ў радасці або ў цяжкія хвіліны. У любым узросце патрэбны яе пяшчота, клопат, парады. Жанчына не толькі дае жыццё, але і закладвае ў дзецях самыя светлыя пачуцці і чалавечыя якасці.
Кожны адчувае сябе маладым, пакуль ёсць побач мама. Вы дорыце чароўны свет, саграваеце сваімі словамі і ўсмешкамі сэрца, дапамагаеце знайсці шлях у жыцці.
Жыццё кожнай жанчыны мяняецца, калі яна становіцца маці. Усе яе сілы, думкі, памкненні з нараджэннем дзіцяці накіраваны на шчасце і дабрабыт яе дзяцей. На тое, каб выхаваць іх добрымі людзьмі, дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.
Выклікаюць захапленне вашы адвага і мужнасць, вера ў будучыню, трываласць і імкненне пераадолець усе перашкоды, каб зрабіць сваё дзіця шчаслівым.
Нізкі паклон вам, дарагія маці, за вашу нялёгкую працу. Моцнага здароўя, вялікага шчасця і мірнага неба вам і вашым родным. Няхай дзеці і ўнукі радуюць сваімі поспехамі і дасягненнямі, а вашы самаадданасць, цярпенне, праца заўсёды вяртаюцца клопатам і ўдзячнасцю грамадства.
Раённы                                                                                                                      Раённы
выканаўчы  камітэт.                                                                                                    Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *