КДК цікавіць Ваша меркаванне
26 сакавіка 2010 г. з 11.00 да 13.00 у г. Ляхавічы адбудзецца “прамая лінія” начальніка галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення КДК Рэспублікі Беларусь Васілія Мікалаевіча Герасімава з жыхарамі Ляхавіцкага раёна. Вы можаце паведаміць пра факты парушэнняў заканадаўства, некампетэнтнасці і бюракратызму з боку адказных асоб, а таксама пра іншыя праблемы, якія перашкаджаюць павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва і ўдасканаленню сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.
Камітэт дзяржкантролю цікавіць Ваша меркаванне аб мерах, накіраваных на рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, інфармацыя аб фактах безгаспадарчасці, дапушчаных канкрэтнымі кіраўнікамі і арганізацыямі. Па кожным такім выпадку будзе праведзена дэталёвае разбіральніцтва.
Для размовы з Герасімавым В. М. вы можаце пазваніць 26 сакавіка з 11.00 да 13.00 па тэлефоне “прамой лініі” 8-01633-2-05-65 і задаць ваша пытанне або пакінуць паведамленне.
Па заканчэнні “прамой лініі” ў Ляхавіцкім райвыканкаме прадстаўнік КДК у кабінеце № 203 (2 паверх) да 15.00 будзе праводзіць прыём грамадзян.
Папярэдні запіс будзе ажыццяўляцца па тэлефонах: 2-12-50, 2-09-59 з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.