Факт-экспрэс-навіны

• З УЗНАГАРОДАЙ! Чацвёра адзінаццацікласнікаў з Брэстчыны – пераможцы алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць” – атрымалі прэміі са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі. Уладальнікам першай прэміі стаў наш зямляк – навучэнец 11 класа гімназіі Антон Мацейчык. Віншуем!
• Пазаўчора прыём грамадзян па аса-бістых пытаннях праводзіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Майсюк. Да яго са сваімі праблемамі звярнуліся 6 нашых землякоў, якія закраналі пераважна пытанні добраўпарадкавання.
• НАЗНАЧЭННІ. Новы кіраўнік – у раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Прыродаахоўную службу Ляхавіччыны ўзначаліў Сяргей Уладзіміравіч Баргамон.
• ПРАФІЛАКТЫЧНЫ ЭФЕКТ. 19 сакавіка ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы адбыўся семінар па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў сярод моладзі. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў раённы камітэт БРСМ. Як расказала выконваючы абавязкі першага сакратара райкама Тамара Пракап’юк, на сустрэчу былі запрошаны першакурснікі навучальнай установы. Пра адказнасць за правапарушэнні юнакам і дзяўчатам расказалі намеснік пракурора раёна Дзіна Дуброўка і старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Дзмітрый Дыдышка. Урач-нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы Леанід Лапіч нагадаў пра шкоднае ўздзеянне на арганізм алкаголю.
Працяг тэмы на 4-й старонцы.
• ЛЕНІНСКІЯ ЧЫТАННІ. 25 сакавіка ў музеі ЛДАКа райкам КПБ, раённы савет ветэранаў, раённыя арганізацыі ГА “Белая Русь”, “Беларускі саюз афіцэраў”, “Беларускі саюз жанчын”, райкам БРСМ праводзяць грамадскія чытанні, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Леніна. Пра гэта “ЛВ” паведаміў першы сакратар РК КПБ Андрэй Куркач.
Пачатак мерапрыемства ў 11 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *