Ляховичский молочный завод известен не только восстребованной продукцией /фото/

На гэтым тыдні ўступіла ў строй дзеючых рэканструяваная кацельня СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» з новым сучасным энергаэфектыўным абсталяваннем. Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Вячаслаў Жукоўскі, гэта дазволіць на 10-15 працэнтаў зменшыць спажыванне газу. Гаспадарскі падыход — іншага не скажаш.
Ляхавіцкі малочны здаўна славіцца не толькі сваім смачным і запатрабаваным пакупнікамі асартыментам прадукцыі, але і наватарствам, пастаяннай мадэрнізацыяй вытворчасці, укараненнем у яе новых тэхналогій. Нездарма зачасцілі на прадпрыемства госці — калегі з аналагічных заводаў рэспублікі. Днямі, напрыклад, знаёміліся з яго вытворчасцю калегі з Верхнедзвінскага малочнага завода. Сапраўды, тут ёсць на што паглядзець і чаму павучыцца. Напрыклад, менавіта ў Ляхавічах упершыню ў рэспубліцы быў поўнасцю аўтаматызаваны працэс фасоўкі масла, а таксама малака, кефіру, смятаны. Затрачаныя на мадэрнізацыю сродкі акупаюцца павышанай прадукцыйнасцю працы, якасцю выпускаемай прадукцыі, зніжэннем энергазатрат. І гэта толькі некалькі выразных штрыхоў, калі гаварыць пра складальнікі поспеху нашага малочнага завода. Цяпер вось з’явіўся яшчэ адзін — рэканструяваная кацельня.
Вольга ПЯТРОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *