Дорожно-транспортное происшествие в Ляховичском районе
3 лістапада ў 20 гадзін 22 хвіліны на аўтадарозе Баранавічы-Ляхавічы, недалёка ад вёскі Карані, адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхарка горада Баранавічы 1971 года нараджэння, кіруючы ўласным аўтамабілем, наехала на 53-гадовага земляка, які рухаўся ў спадарожным накірунку па праезжай частцы дарогі без святлоадбівальных элементаў. Пешаход памёр на месцы ДТЗ. Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа, праводзіцца праверка.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.