З 8 лістапада ў Ляхавіцкім раёне праходзіць дэкада бяспекі дарожнага руху

З 8 лістапада на тэрыторыі Брэстчыны праходзіць дэкада бяспекі дарожнага руху. Яшчэ больш актывізаваць прафілактычную работу сярод удзельнікаў дарожнага руху супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, участковых інспектараў падштурхнула трывожная тэндэнцыя: за 10 месяцаў на дарогах вобласці зарэгістравана 538 ДТЗ, у аварыях загінулі 134 чалавекі, яшчэ 553 атрымалі траўмы.
Прычыны трагедый не новыя. 81 аварыю ўчынілі п’яныя вадзіцелі. У 93 вінаватыя тыя, хто сеў за руль, не маючы вадзіцельскага пасведчання. 92 ДТЗ справакавалі пешаходы, якія парушалі правілы дарожнага руху (39 з іх выйшлі на дарогу нецвярозымі).
У 9 аварыях, што адбыліся на тэрыторыі Ляхавіччыны, загінулі 5 чалавек (у тым ліку 3 пешаходы), яшчэ столькі — траўмаваны. Адно здарэнне на рахунку п’янага вадзіцеля, 2 аварыі ўчынілі асобы без вадзіцельскіх правоў.
Падчас дэкады асаблівая ўвага будзе надавацца менавіта гэтым катэгорыям удзельнікаў дарожнага руху. У зону павышанай увагі трапяць і пешаходы, што не карыстаюцца ў цёмны час флікерамі.
Юрый МАЛЕВІЧ,
начальнік АДАІ
.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *