Факт-экспрэс-навіны

А ВЫ СПІЦЕ СПАКОЙНА? Заўтра, 15 лістапада, сыходзіць тэрмін выплаты маёмасных падаткаў — зямельнага і на нерухомасць. Як расказаў начальнік інспекцыі МПЗ па Ляхавіцкім раёне Анатолій Жабік, каля 90 працэнтаў гараджан і вяскоўцаў — плацельшчыкаў падатку па стане на ўчарашні дзень ужо разлічыліся са сваімі падатковымі абавязкамі. Тым не менш, дзясятай частцы плацельшчыкаў варта паспяшацца. Як нагадаў кіраўнік раённай падатковай службы, пры несвоечасовай выплаце падаткаў налічваецца пеня, а недаплачаныя падаткі будуць спаганяцца праз суд.
· У СТРОЙ! Як паведамілі ў райваенкамаце, ужо ў бліжэйшы час у раёне пройдуць першыя адпраўкі ў войска маладога папаўнення. 19 лістапада накіруецца да месца службы першая каманда мясцовых прызыўнікоў. Да 27 лістапада ўсе 40 юнакоў прыбудуць у воінскія часці.
· БАТЭ — ЧЭМПІЁН! Футбалісты барысаўскага БАТЭ за два туры да фінішу чэмпіянату Беларусі забяспечылі сабе залатыя медалі, стаўшы чэмпіёнамі краіны дзявяты раз у сваёй гісторыі і сёмы раз запар. Барысаўчане 11 лістапада на сваім полі выйгралі ў «Мінска» — 5:1 і сталі недасягальнымі для бліжэйшага праследавацеля салігорскага «Шахцёра».
«Шахцёр» жа ў сваю чаргу гарантаваў сабе сярэбраныя медалі. Салігор-ская дружына становіцца віцэ-чэмпіёнам трэці год запар.
· КІНЬ КУРЫЦЬ! З 12 па 15 лістапада праходзіць агульнарэспубліканская акцыя «Падары сабе чыстыя лёгкія», прымеркаваная да Сусветнага дня некурэння. У гэтыя дні на тэматычных «гарачых лініях» можна пракансультавацца са спецыялістамі-медыкамі: тэлефон «гарачай лініі» ў абласным анкалагічным дыспансеры 8 (0162) 97-76-74 (з 8 да 18 гадзін), кругласутачны тэлефон даверу 8 (0162) 20-15-55. Тэлефон даверу для жадаючых кінуць курыць дзейнічае і ў райбальніцы: набірайце 2-11-68 у рабочы час.
Працяг тэмы на 4-й стар.
· ЖЫЛЛЁ. Па інфармацыі аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, сёння на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у райцэнтры і сельскіх населеных пунктах стаіць 1250 чалавек. Зараз у сувязі са зменамі ў заканадаўстве, што адбыліся апошнім часам, вядуцца праверка і ўдакладненне спісаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *