Як утаймаваць стыхію

Для тых, хто вырашыў звязаць свой лёс са службай у органах і падраздзяленнях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, – на выбар спецыяльныя навучальныя ўстановы краіны. Камандна-інжынерны інстытут (дарэчы, з 2006 года ў рады курсантаў залічваюць і дзяўчат) і Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь рыхтуюць кадры з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”. Сярэднюю спецыяльную адукацыю і кваліфікацыю тэхніка можна атрымаць у Салігорскім дзяржаўным горна-хімічным тэхнікуме. Ліцэй пры Гомельскім інжынерным інстытуце забяспечвае выхаванцам атрыманне сярэдняй адукацыі з павышаным узроўнем вывучэння асобных агульнаадукацыйных прадметаў і адрасную падрыхтоўку да паступлення ў профільныя ВНУ.
Абітурыенты павінны прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне ў 2010 годзе і прадставіць у прыёмную камісію выбранай навучальнай установы сертыфікаты па беларускай ці рускай мове, фізіцы і матэматыцы. Прафесіянальны адбор папярэдне праводзіцца ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС у форме заліку па фізічнай падрыхтоўцы.
Больш падрабязную інфармацыю па правілах прыёму ў навучальныя ўстановы МНС краіны можна атрымаць у Ляхавіцкім РАНС па тэлефоне 2-04-86.
Генадзій МАКАРЭВІЧ,
намеснік начальніка РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *