Ляхавіччына: нашы землякі сталі лепшымі сярод уборачных экіпажаў сельгасарганізацый Брэстчыны
Старшы камбайнер ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» Андрэй Юруць да статуса перадавіка на жніве, можна сказаць, прывык: не першы год падымаецца на сцэну ў якасці пераможцы спаборніцтва — то раённага, то абласнога, а то і рэспубліканскага.
Сёлета з камбайнерам Юрыем Сяргеем яны сталі лепшымі сярод уборачных экіпажаў сельгасарганізацый Брэстчыны.