У СШ №2 г. Ляхавічы ў спартландыі прынялі ўдзел бацькі вучняў

Спорт і здаровы лад жыцця былі галоўнымі дзеючымі асобамі падчас тыдня «Здаровым быць здорава» ў СШ № 2. Запамінальнай стала спартландыя з удзелам трох каманд: «Дынаміт» (у яе склад увайшлі старшакласнікі), «Дружба» (складзеная з бацькоў вучняў) і «Адрэналін» (зборная настаўнікаў). 9 этапаў спаборніцтва, якое ўключала ў сябе не толькі спартыўныя эстафеты і практыкаванні, але і творчыя імпрэзы і конкурсы, трымалі ў напружанні і каманды, і балельшчыкаў, і журы. Панавала атмасфера свята, добразычлівасці, спартыўнага азарту і барацьбы за перамогу. Спрыт, хуткасць, вытрымка ў спалучэнні з пачуццём гумару і добрым настроем зрабілі сваю добрую справу — спартландыя ўдалася на славу. Бясспрэчную перамогу ў спаборніцтвах атрымаў «Дынаміт». А вось каманды бацькоў і настаўнікаў падзялілі паміж сабой другое прызавое месца. Пераможцы атрымалі салодкія пачастункі ад адміністрацыі школы і падарункі ад райкама БРСМ.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *