Факт-экспрэс-навіны

• ЧЫСТЫЯ ВУЛІЦЫ. З 1 па 30 красавіка на Брэстчыне пройдзе месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў вобласці. Такім чынам аблвыканкам заклікае жыхароў Брэстчыны падрыхтавацца да святкавання 65-й гадавіны Вялікай Перамогі.
• НАЗНАЧЭННІ. Днямі прыступіў да работы новы начальнік Ляха-віцкага раённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва. На гэту пасаду назначаны Уладзімір Дзям’янавіч Бужан.
• РАЗАМ СУПРАЦЬ ПАЖАРАЎ. З 1 па 30 красавіка на тэрыторыі раёна праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі. З усталяваннем цёплага надвор’я ўзрастае колькасць пажараў, звязаных з выпальваннем сухой расліннасці, а таксама ў лясах і на тарфяніках. Як паведаміў інспектар РАНС Барыс Амяльянец, вінаватыя ў выпальванні расліннасці прыцягваюцца да адміністрацыйнай, а ў асобных выпадках нават і да крымінальнай адказнасці.
• МАРШРУТЫ ВЫХАДНОГА ДНЯ. Сёння Свяціцкі СДК запрашае на эстрадна-гумарыстычную праграму “Вясенні настрой” з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці Ганцавіцкага ГДК. Пачатак праграмы ў 18 гадзін. А ў 19 гадзін у гарадскім кінатэатры ”Кастрычнік” пачнецца шоу-праграма “Містэр года”.
• СТРЭЛКІ, НАПЕРАД! 28 сака-віка ў 2 гадзіны ночы Беларусь пераходзіць на “летні” час. Не забудзьцеся перавесці стрэлкі гадзіннікаў на адну гадзіну наперад!
Працяг тэмы на 10-й стар.
• ЗРУЧНЫ НАТАРЫУС. Для натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў красавіку плануюцца выезды дзяржаўнага натарыуса ў аграгарадкі: 2 — у Жарабковіцкі і Начаўскі, 9 — у Русінавіцкі, 16 — у Дараўскі і Навасёлкаўскі, 23 — у Ліпскі, 30 — у Конькаўскі.
Загадчыца дзяржнатканторы раёна Іна Шабацько нагадала, што выезд натарыуса ажыццяўляецца пры наяўнасці заяў. Заявы неабходна падаваць старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў.
• СЯМ’Я БЕЗ НАСІЛЛЯ. Начальнік РАУС Аляксандр Ермакоў паведаміў, што ў райаддзеле ўнутраных спраў арганізавана работа «прамой лініі» па папярэджанні насілля ў сям’і, абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Па тэлефонах 102, 2-12-02, 2-48-37 і мабільным 827-44-66 любы грамадзянін можа паведаміць звесткі пра неўладкаваныя сем’і, асоб, якія злоўжываюць спіртным і вядуць антыграмадскі лад жыцця. Па кожным паведамленні будуць прыняты своечасовыя меры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *