“Чырвоны Крыж” і “Дапамога”

Раённая арганізацыя таварыства ”Чырвонага Крыжа” праводзіць акцыю “Дапамога”, мэта якой падтрымка маламаёмных грамадзян. Ужо 30 сем’яў (у большасці гэта жыхары сельскай мясцовасці), атрымалі адзенне з гуманітарнай дапамогі, якая нядаўна прыйшла са Швецыі. Плануецца, што яшчэ як мінімум 20 сем’яў атрымаюць такую падтрымку.
Акрамя таго, падарункі – белыя кашулі – атрымаюць мужчыны – удзельнікі хору ветэранаў клуба “Сівізна”. Гэты самадзейны калектыў, дарэчы, таксама заняўся дабрачыннасцю: неўзабаве ён выступіць у Крывошынскай участковай бальніцы перад пацыентамі, якія знаходзяцца там на сацыяльных ложках. А ад раённага таварыства “Чырвонага Крыжа” гэтым людзям будуць уручаны пачастункі.
Жанна ЛЕШЫК, старшыня раённай арганізацыі таварыства “Чырвонага Крыжа”.

3 thoughts on ““Чырвоны Крыж” і “Дапамога”

  • 31/03/2010 в 19:32
    Permalink

    Красный крест… Постоянно эта гуманитарка… Обратились бы к населению. Лично у меня достаточно нормальных вещей которые занимают место в шкафу и могут использоваться… Я считаю, так же у многих…

  • 31/05/2010 в 08:13
    Permalink

    hawk сказаў:
    Лично у меня достаточно нормальных вещей которые занимают место в шкафу и могут использоваться…

    Згодна!!!!
    Я думаю, што хаця б раз у год, ци паугода Чырвоны крыж можа выдзелиць вечар, бо днем усе працуюць и арганизаваць прыем адзення, абутку и иншых рэчау для тых, каму трэба.Бо сеняшним днем не усе у стане зарабляць дастаткова, каб добра адзявацца…И мы павинны и можам дапагаць адзин адному у межах Беларуси,а з-за мяжы браць, напрыклад, леки и тое, чым сами не можам забяспечыць.

    Мая прапанова — арганизаваць дзень для збору рэчау — УСЯКИХ,а што будзе НЕФАРМАТ,няхай здасца на нарыхтоуку у якасци другаснай сыравины.Думаю што у Ляхавичах можна назбираць некальки тон, грошы пусциць на прадукты ци леки.

    РЭДАКЦЫЯ,кали ласка, адгукницеся!!!Вазьмице гэтае пытанне пад свае крыло!!!

  • 31/05/2010 в 12:43
    Permalink

    FireRed
    +1)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *