Аперацыю нераённага ўзроўню ляхавіцкія медыкі зрабілі паспяхова

У пацыенткі было паранена сэрца. Апошняя субота сакавіка. Для большасці ляхавічан – звычайны выхадны дзень, падобны на тысячы іншых. А для экстраннай пацыенткі райбальніцы ён стаў другім днём нараджэння. Жанчыну з нажавым раненнем сэрца і лёгкага днём 27 сакавіка даставіла ў прыёмны пакой “хуткая дапамога”. Літаральна праз лічаныя хвіліны яна апынулася ў апе-рацыйным блоку хірургічнага аддзялення.
За жыццё і здароўе пацярпелай змагалася брыгада вопытных медыкаў. Праводзілі аперацыю хірургі Андрэй Пуцілаў і Сяргей Сяржантаў, анестэзіёлаг Станіслаў Папко, дапамагалі медыцынскія сёстры Таццяна Глазоўская і Святлана Пазнякова.
Амаль паўтары гадзіны людзі ў белых халатах рабілі ўсё магчымае і немагчымае, каб выратаваць чалавека. Экстранная аперацыя ”па рэвізіі нажавога ранення ў вобласці грудной клеткі з ускрыццём грудной поласці, ушываннем раны сэрца і лёгкага” прайшла, па словах урачоў, паспяхова. І ўсё гэта дзякуючы ювелірным рукам медыкаў, іх высокаму прафесійнаму майстэрству, кваліфікацыі, зладжанасці дзеянняў.
Толькі ўявіце, літаральна ў руках урачоў быў бадай што галоўны орган чалавека – трапяткое сэрца… Пацыентка знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні, і, як паведамілі медыкі, яе стан стабільны.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

6 thoughts on “Аперацыю нераённага ўзроўню ляхавіцкія медыкі зрабілі паспяхова

  • 31/03/2010 в 19:14
    Permalink

    А я лично врачей Ляховичских уважаю… Что бы там не говорили люди про них и про нашу ЦРБ (это для нас не секрет)… А что не случись, так все сразу к ним и бегут… Вон посматрите — какие молодцы! Честь и хвала! Только с виду злые ))…

  • 31/05/2010 в 07:38
    Permalink

    Сапрауды,чаго б людзи не гаварыли,а тое, што урачы вопытныя — адназначна.Ляхавицкай ЦРБ и не хапае тольки што сучаснага абсталявання.Вось мели б яны хаця б тое, што есць у Баранавичах, а так у людзей ничога няма — тольки што вопыт,а патрабуюць з их няведама чаго. с

  • 31/05/2010 в 12:42
    Permalink

    Ляхавіцкая бальніца трымаецца на старых доктарах, Сяржантаў і ПАпко ўжо працуюць вельмі шмат, а што будзе далей-ніхто не ведае.
    Вялікая ўдзячнасць людзям, якія ратуюць жыццё…

  • 02/06/2010 в 09:31
    Permalink

    У мяне сябра быу на стажыроуцы у Японии, дык там абсталяванне на грани фантастыки, а людзей хварэе не менш, чым у нас.
    Здароуе залежыць ад самога чалавека!!!!
    А кали ен курыць-п’е,мала вырушыцца,мала бывае на свежым паветры, есць, як прыдзецца,не высыпаецца, а потым абвинавачвае урачоу, што хваробу недагледзели — гэта ни у якия вароты!!!
    Добра, кали у нас хоць 5 працэнтау вядуць здаровы лад жыцця.
    Здароуем трэба займацца кожны дзень а не час ад часу, и кожную хвилину прымаць правильныя рашэнни: з’есци чыпсау, ци не;пакурыць, ци не;праветрыць пакой, ци не;прайсцися пяшком, ци праехаць на машыне — гэта нашы рашэнни.
    А ад узроуня медыцыны здароу’е залежыць тольки на 10-15%, а асноуныя 60% ляжаць на нашых уласных плячах.

    А медыки глядзяць ужо траумы(як у артыкуле) и амаль зауседы спрауляюцца з ими.
    Дзякуй вам,нашыя урачы!!! Усяго вам самага лепшага!!!

  • 04/06/2010 в 14:02
    Permalink

    Соглашусь в Вами, однако не всё зависит и от нас, и от врачей. Достаточно хотя бы того воздуха, которым мы дышем, по-моему пользы от него не очень много, а постоянные стрессы на работе, учебе… Хотя, конечно, от самого человека многое зависит.

  • 15/12/2010 в 20:36
    Permalink

    гэта не факт што ляхавицкия урачу усе карумпаваныя и усе уверх с задёртыми насами! а вось выдатных спрау своих майстры засталися личаныя адзинки! папроцки-вель добры урач!!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *