Ляховичи:чудеса под Новый год сбываются /фото/
Першае навагодняе дзейства — «Калядная саната» — сабрала ў мінулую пятніцу гараджан і гасцей Ляхавічаў на плошчы Леніна.
Старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук павіншаваў землякоў з надыходзячым Новым годам, Калядамі, пажадаў дабра і здароўя, радасці і натхнення.
Дарэчы, ажыццявіць даўнюю мару ляхавічан аб прыгожым навагоднім дрэве дапамог СВК «Шлях новы». Кіраўнік раёна падзякаваў старшыні СВК Аляксандру Вашчуку і праўленню гаспадаркі, усяму калектыву за гэты падарунак. Упершыню ў райцэнтры сёлета была ўстаноўлена ёлка каркаснага тыпу. Каралева-ёлка вышынёй 18 метраў гарманічна ўпісалася ў святочны пейзаж. Яркая ілюмінацыя, бліскучыя вітрыны магазінаў, роўнядзь катка, цудоўная горка ствараюць адчуванне надыходзячага свята і ў дзяцей, і ў дарослых.
Вясёлы і бадзёры настрой ляхавічанам у марозны вечар 21 снежня дарылі шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак, іншыя навагоднія і казачныя персанажы, якія ад душы віншавалі і забаўлялі гараджан. Упрыгожыла і сагрэла свята адкрыцця галоўнай ёлкі вакальная група «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК.
Назаўтра святочныя мерапрыемствы працягваліся. У пераднавагодні час паверыць у цуды дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця дапамаглі работнікі цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія арганізавалі займальнае падарожжа з казачнымі героямі. Пры ўдзеле раённых аддзяленняў таварыства Чырвонага Крыжа, Фонда міру, аддзела па справах моладзі райвыканкама для рабят арганізавана незабыўнае свята. Кожны атрымаў салодкія падарункі, а райкам БРСМ у рамках акцыі «У Новы год з добрым сэрцам» парадаваў навагоднімі сюрпрызамі.
Каб для 112 дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, стварыць атмасферу радасці, навагодніх цудаў, у чацвер у ГДК адбылося дабрачыннае прадстаўленне «Навагодняя карусель». Кіраўнік раёна Дзмітрый Бурдук уручыў ад райвыканкама ўдзельнікам свята мяккія цацкі і салодкія падарункі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Как хорошо, что люди радуются, дарят подарки, творят добро. Настоящий Новый год. Вот бы так всегда.