Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

· АБМЕРКАВАНА І ЗАЦВЕРДЖАНА. 26 снежня адбылася пятнаццатая сесія раённага савета дэпутатаў ХХVІ склікання. Справаздачу райвыканкама аб выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, якое чакаецца па выніках 2012 года, зрабіў старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук. Аб бюджэце Ляхавіцкага раёна на 2013 год праінфармавала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Маляр. З прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2013 год пазнаёміла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Кацуба.
Аб стане спраў у сферы забеспячэння законнасці і правапарадку ў раёне і пры маемых пракуратурай сумесна з органамі мясцовай улады мерах па далейшым паляпшэнні работы ў данай сферы дакладваў пракурор раёна Аляксандр Ярашэвіч.
Дэпутаты зацвердзілі справаздачу райвыканкама, бюджэт раёна, план работы раённага Савета дэпутатаў і яго органаў на 2013 год, разгледзелі шэраг іншых пытанняў. Прыняты адпаведныя рашэнні. (Больш падрабязна ў бліжэйшых нумарах «ЛВ»).
· ПАМОЧНІКІ. Нагадваем, што памочнікамі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалая Язубца па нашым раёне з’яўляюцца настаўніца гімназіі Наталля Уладзіміраўна Лук’янчык і старшыня раённага савета ветэранаў Генрых Міхайлавіч Траццяк.
· НАЗНАЧЭННЕ. Як паведамілі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, новы кіраўнік прыступіў да работы ў Ляхавіцкім аддзяленні дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Начальнікам аддзялення назначаны старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Хітрык.
Міжнародная лыжная федэрацыя аб’явіла 20 студзеня 2013 года Сусветным днём снегу. Беларускі лыжны саюз падтрымаў ініцыятыву і прымеркаваў да гэтай даты серыю спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Дзень снегу пройдзе і на Брэстчыне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *