Не рыбныя дні

Забарона на аматарскую лоўлю рыбы пачала дзейнічаць у Беларусі з 1 красавіка. Згодна з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, вылаў усіх відаў рыбы забараняецца з 1 красавіка па 30 мая. Выключэнне складае аматарскае рыбалоўства, якое ажыццяўляецца адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным, двайным або трайным кручком памерам не больш за нумар 10 у светлы час сутак з берага.
Забарона ўводзіцца для забеспячэння нармальных умоў узнаўлення рыбы ў час нерасту і захавання рыбных рэсурсаў краіны. Ад умоў, у якіх пройдзе нераст, залежаць рыбныя запасы і ўловы бліжэйшых гадоў.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *