Ляхавіччына:на вадасховішчы Мінічы прайшоў другі этап чацвёртага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па зімовай рыбалцы на блешню /фота/

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 30 аматараў падлёднага лову з розных куткоў Беларусі. Арганізатарам выступіла Беларускае аб’яднанне «Федэрацыя рыбнага спорту».

Вядома, што рыбалка — гэта сапраўдная латарэя, і ўдача прыходзіць не кожны дзень і не да кожнага. І на гэты раз шчасціла неаднолькава. Самы вялікі шчупак, злоўлены на спаборніцтвах, заважыў 453 грамы, а самы «цяжкі» акунь — 192 грамы.

На гэтым этапе, як і на папярэднім, які праходзіў на Зэльвенскім вадасховішчы, з 7 каманд-удзельніц роўных не было зборнай «АТФ» з  Мінска. На другім месцы таксама мінчане. Тройку прызёраў замкнула рыбацкая дружына з Гродна. У асабістым першынстве перамог мінчанін, улоў якога заважыў 1065 грамаў. Ляхавічане, на жаль, сваю каманду на спаборніцтвы не дэлегавалі.

Алег АЛЯКСЕЕЎ,

галоўны суддзя спаборніцтваў.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *