Чарговую аперацыю на адкрытым сэрцы правялі ў Ляхавіцкай райбальніцы

Самы першы дзень 2013 года стаў для ляхавіцкіх медыкаў вызначальным у плане праверкі прафесіяналізму. Пакуль большасць з нас святкавала Новы год, хірургі, анестэзіёлагі, медыцынскія сёстры райбальніцы змагаліся за жыццё чалавека. І зрабілі для гэтага ўсё магчымае і нават немагчымае. Брыгада ў складзе загадчыка хірургічнага аддзялення Андрэя Пуцілава, урача-хірурга Яна Марчыка, урача-анестэзіёлага Ірыны Шкабара каля дзвюх гадзін рабіла аперацыю на адкрытым сэрцы 30-гадоваму пацыенту, які паступіў у бальніцу з нажавым раненнем.

Медыкі працавалі надзвычай прафесійна. Аперацыя прайшла паспяхова, без ускладненняў. І праз пэўны час пацыент з аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі быў пераведзены ў  хірургічнае аддзяленне, дзе і            прадоўжыў лячэнне пад пільнай увагай медыкаў.   Дарэчы, аперацыя такога кшталту не навінка  для райбальніцы. Аналагічная была праведзена некалькі гадоў таму пад кіраўніцтвам вопытнага і таленавітага хірурга, які   на працягу многіх гадоў узначальваў хірургічнае аддзяленне ЦРБ, Сяргея Бяляева. А ў мінулым       годзе таксама складаныя аперацыі былі зроблены пацыентам з праблема  мі органаў брушной поласці.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *