Ляхавіччына: птушкі без «абеду» не застануцца
За дзесяцігоддзі ў школе непазнавальна змянілася многае: ад зместу вучэбнай праграмы да знешняга выгляду вучняў. Тым не менш, галоўнае засталося непахісным: і раней, і сёння тут вучаць разумнаму, добраму, вечнаму. У тым ліку — дапамагаць слабейшым і безабаронным. І не толькі людзям. Не падлічыць, колькі пакаленняў школьнікаў узімку на ўроках працы рабілі і працягваюць рабіць птушыныя кармушкі. І тым больш не падлічыць, колькім сінічкам, вераб’ям і іншым наведваль-нікам імправізаваных «сталовак» такія ўрокі дабрыні выратавалі жыццё падчас зімовых маразоў.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.