Ляхавіччына: працавалі. Працуем. Будзем працаваць

У сходзе актыву прынялі ўдзел дэлегацыі многіх працоўных калектываў, у тым ліку — аднаго з флагманаў сельскагаспадарчай вытворчасці раёна — СВК «Ляхавіцкі».

Сёння ў гарадскім Доме культуры праходзіць  сход гаспадарчага актыву раёна. На ім традыцыйна падводзяцца вынікі мінулагодняй работы народнагаспадарчага комплексу Ляхавіччыны, акрэсліваюцца  задачы на бягучы год. Добрай традыцыяй стала ўшанаванне на сходзе пераможцаў раённага конкурсу «Чалавек года».
У пасяджэнні прымае ўдзел кіраўнік справамі аблвыканкама Антон Стэльмах, прысутнічаюць  госці з іншых раёнаў.
Больш падрабязна — у наступным нумары «ЛВ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *